Главная

index-1.jpg

Эпіграфам да нашай кнігі стануць словы настаўніка гісторыі Лядзенскай школы Юрыя Георгіевіча Бабіча

Край, дзе ты нарадзіўся,

Край дзядоў і бацькоў,

Ён – наш скарб, што збіраўся

На працягу вякоў.

Скарб людскіх успамінаў

І паданняў сівых,

Скарб пажоўклых старонак,

Дакументаў і кніг.

     Ведаць свой край, дзе чалавек нарадзіўся ці жыве, напэўна, жадае кожны. Для адных – гэта  праца і абавязак, для іншых – захапленне, турыстычная прыемнасць, але для ўсіх – замілаванасць і любоў да малой радзімы. Магутным поклічам прызываюць нашчадкаў помнікі мінуўшчыны, цудоўныя краявіды, постаці змагароў за свабоду, дзеячаў мастацтва, навукі, культуры, адукацыі. Пад чарамі вялікай мінуўшчыны нараджаецца прага да пабудовы моцнай будучыні.  Любоў чалавека да роднага краю штурхае яго набываць веды пра яго, вывучаць яго, працаваць для яго развіцця. Веданне сваіх каранёў, свайго мінулага, узаемаадносіны са сваім народам, узаемная падтрымка сілкуе яго будучае.

    Але будучае немагчыма без прошлага... Гэта як фундамент, які трымае сцены роднай хаты...

Усё далей адыходзіць у нябыт Вялікая Айчынная вайна. Узрост ветэранаў, якія ваявалі на фронце, завышае 80 гадоў. Прыдуць часы,калі не стане тых, што помняць вайну, не стане жывой балючай памяці сведкаў і ўдзельнікаў вайны. Застануцца кнігі, фільмы, дакументы, фатаграфіі, пісьмы. А для будучых пакаленняў дата вызвалення і Вялікай Перамогі застанецца назаўсёды святой.

Мы, маладое пакаленне 21 стагоддзя,спадзяёмся, што наша неба ніколі не страціць свайго чыстага блакіту, што зялёны дыван травы застанецца вытаптаны танкамі, а птушкі не перастануць звонка шчабятаць. І мы павінны памятаць не толькі аб шчаслівых, радасных момантах жыцця нашых продкаў, але і аб тых трагічных, якія горкімі слязьмі застылі ў людскіх вачах і моцна паранілі іх душы. Гэта памяць кліча нас, сыноў, унукаў і праўнукаў адважных байцоў, быць дастойнымі іх славы. Пад тысячамі абеліскаў вечным сном спяць мільёны тых, хто не вярнуўся з вайны. І мы не маем права ў паўсядзённых радасцях і клопатах забываць пра іх подзвіг. Давайце расказваць аб гэтай справядлівай вайне, каб памяталі.

У гэтай кнізе мы распачнем размову аб гераічным мінулым нашага краю, яе героях, подзвігах, якія былі здейснены на франтах вайны і ў тыле ворага.

Нялёгка нам дасталася перамога. Вайна нанесла цяжкія раны нашай краіне. Гітлераўцы разбурылі і спалілі сотні тысяч гарадоў, вёсак і пасёлкаў. Цяжка знайсці ў нашай краіне сям’ю, дом, куды б ні прыйшло гора, чалавека, які б ні страціў бацьку ці маці, сына ці дачку, брата ці сястру.

Таму пра падзеі вайны, пра герояў, якім абавязаны жыццём, мы павінны ведаць і памятаць.