Крок у неўміручасць

Чатыры доўгія гады ішла Вялікая Айчынная вайна. 1418 дзён і начэй працягвалася  бітва. Ішоў смяротны бой не дзеля славы, а дзеля жыцця на зямлі. Але нават у дні цяжкіх выпрабаванняў, у бітвах пад Масквой, на Волзе, пад Курскам і на Дняпры нашы воіны верылі, што прыйдзе час расплаты з ворагам.

Вайна – гэта не толькі наш боль, наша памяць, але і наша гісторыя. Не ведаючы мінулага, цяжка зразумець сучаснае і зазірнуць у будучае.

22 чэрвеня 1941 года, 4 гадзіны раніцы…

Гітлераўскія войскі ўварваліся на тэрыторыю Савецкага Саюза. У першыя дні вайны Чырвоная Армія панесла вялікія страты, як людскія, так і ў тэхніцы.

Каля двух месяцаў ішлі баі на тэрыторыі Беларусі. Насмерць, да апошняга патрона на сваіх рубяжах стаялі пагранічнікі Брэсцкай крэпасці. Адважна змагаліся лётчыкі ў небе Беларусі.

Пасля адыходу Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі быў устаноўлены акупацыйны рэжым. Немцы наводзілі свае парадкі.

Згодна плана “Ост” немцы хацелі знішчыць 75% рускіх, беларусаў, украінцаў, а 25% ператварыць у рабоў. Яны рабавалі і палілі гарады і сёлы, забівалі і вешалі тых, каго падазравалі ў сувязях з партызанамі і падпольшчыкамі, стваралі лагеры смерці.

Было створана 260 лагераў, спалена 628 вёсак з жыхарамі, было знішчана 2 млн. 200 тыс. грамадзян, вывезена ў Германію 380 тыс. чалавек.

Вайна прыпыніла мірнае жыцце і ў нашай вёсцы (в.Турэц).  Амаль усе мужчыны і частка жанчын пайшлі на фронт ці ў партызанскія атрады. У летапісе вёскі Турэц ёсць такі ўспамін аб пачатку вайны: “…аб тым, што пачалася вайна, некаторыя жыхары вёскі даведаліся на полі ад старшыні калгаса Мукавозчыка. Вечарам адбыліся зборы мужчын, якія потым былі адпраўлены ў Смілавічы. У гэты час бамбілі Мінск і адтуль ляцела спаленая папера. Па дарозе праз вёску адступалі чырвонаармейцы, шмат было параненых…”

А з нашай вёскі на вайну пайшло больш 200 чалавек, а 96 не вярнуліся дадому.

На тэрыторыі нашага раёна дзейнічала партызанская брыгада “Пламя”, якая размяшчалася ў раёне в. Клінок. Брыгада тройчы выводзіла са строю чыгуначную станцыю Міханавічы-Асіповічы, рабіла засады на ворага. За тры гады баявой дзейнасці брыгадай знішчана 1435, паранена 1249 салдат і афіцэраў праціўніка, узята ў палон 320 чалавек. 16 ліпеня 1944 г. брыгада “Пламя” пад сваім сцягам прайшла па вуліцах сталіцы – Мінску, дзе была расфарміравана.

…1944 г. Год вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў. Аперацыя “Баграціён” па вызваленню Беларусі пачалася 23 чэрвеня 1944 г.

Наша вёска была вызвалена летам 1944 г. воінамі 472 гаўбічнага палка. Непадалёк ад в. Крыніца адбыўся бой. Вы бачыце панараму гэтага бою.

З вызваленнем ад фашыстаў Чэрвеня адкрылася прамая дарога на Мінск. Першая батарэя гаўбічнага палка каля в.Валевачы павярнула налева і пайшла ў бок вёсак Убель, Крыніца, Турэц. Па дарозе яны сустрэлі калону немцаў, і пачаўся бой. Вораг не вытрымаў і адышоў. Але на гэтым бой для салдат не закончыўся. Яны забралі забітых, аказалі першую дапамогу параненым і пачалі рухацца ў бок в. Крыніца, дзе вырашылі пахаваць забітых. Тут хтосьці з салдат крыкнуў: “Немцы!”. Каля 400 фашыстаў пад прыкрыццём двух танкаў пачалі выходзіць з лесу ў напрамку в. Крыніца, у якой знаходзіўся штаб 49 арміі, дзе нічога не падазравалі аб падыходзе немцаў. Гарматы, якія стаялі ў баявой гатоўнасці, па камандзе Улановіча адкрылі агонь. Ахова штаба на чале з начальнікам Кінасянам рушыла на дапамогу батарэйцам. І гэта атака ворага была адбіта, і салдаты затым рушылі ў бок в.Дукора.

Воіны, якія загінулі, былі пахаваны ў брацкай магіле на перакрыжаванні дарог Крыніца – Гарадзішча на тэрыторыі нашага калгаса.

У 1974 г. у цэнтры вёскі быў устаноўлены гранітны помнік-абеліск загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны.

На франтах і ў партызанах, абараняючы Радзіму, змагаліся тысячы жыхароў нашага раёна. За мужнасць і гераізм, праяўлены ў барацьбе з ворагам, каля 5 тысяч воінаў і партызан былі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. Сем уражэнцаў нашага раёна былі ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза: Гурэвіч Сямён Шоламавіч, Дулеба Антон Мікалаевіч, Казачэнка Мікалай Міхайлавіч, Карнач Сцяпан Андрэевіч, Крукаў Іван Ігнатавіч, Ладуцька Іван Іванавіч, Тарлоўскі Васіль Іванавіч.

Мы не павінны забываць і нашых землякоў, якія загінулі на полі бою і якія засталіся жывымі.

Да нас звяртаюцца іх галасы: “Вы помніце нас, жывыя!”. Гэта крык душы тых, хто аддаў сваё жыццё, каб жылі мы, жылі ў дружбе, у міры.

Никто не забыт и ничто

Не забыто

Горячая надпись на глыбе гранита,

Потухшими листьями ветер играет,

Дождём проливным венки замывает,

Но словно огонь у подножья гвоздики!

Никто не забыт и ничто не забыто!