Ніхто не забыты, нішто не забыта

Вёскі, якія былі знішчаны разам з жыхарамі і не былі адноўлены пасля вайны

Назва

Колькасцть спаленых падвор'яў

Колькасць знішчаных людзей

Дата

Буда

19

61

Лістапад, 1942

Папова Града

11

55

Май, 1944

Вёскі, якія былі знішчаны разам з жыхарамі і былі адноўлены пасля вайны

Назва

Колькасцть спаленых падвор'яў

Колькасць знішчаных людзей

Дата

Дубаўручча

78

240

Лістапад, 1942

Усохі

36

84

Май, 1944

Вёскі, якія былі знішчаны разам з часткай жыхароў і былі адноўлены пасля вайны

Назва

Колькасцть спаленых падвор'яў

Колькасць знішчаных людзей

Дата

Аточная Слабада

46

10

Ліпень,1943

Ачыжа

55

180

Май, 1944

Азёрны

6

-

Ліпень, 1944

Ваўкавыск

12

2

Чэрвень,1944

Гарадзішча

23

3

Чэрвень,1944

Зенанполле

23

2

Ліпень, 1943

Іванічы

86

19

Ліпень,1943

Клінок

242

78

Ліпень,1943

Кобзевічы

29

7

Студзень, 1943

Чырвоны Бераг

26

3

Красавік, 1944

Кутузаўка

101

14

Чэрвень, 1944

Луніца

41

15

Чэрвень, 1944

Маконь

12

34

Сакавік,1943

Петравінка

51

4

Ліпень,1943

Пяруноў Мост

26

5

Лістапад,1942

Раваніцкая Слабада

63

40

Лістапад, 1942

Смаленка

42

28

Ліпень, 1944

Станаўка

6

13

Лістапад,1942

Убель

38

10

Красавік, 1944

У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна адбыліся тры знакавыя падзеі, звязаныя з Халакостам.

Адна з іх адбылася 14 кастрычніка 1941 года ў г.п.Смілавічы Чэрвеньскага раёна і звязана са знішчэннем Смілавіцкага гета. Са жніўня 1941 года немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, сагналі іх ўсіх у Смілавічскае гета, арганізаванае непадалёку ад яўрэйскіх могілак у межах вуліц Вайсковай, Зялёнай, Мінскай і Гіршы Лекерта - прыкладна 80 дамоў. У гета таксама прыгналі яўрэяў з навакольных вёсак і 300 мінскіх яўрэяў, якія не паспелі сыйсці на ўсход і засталіся па дарозе каля Смілавіч.

Пасля ў Смілавіцкае гета таксама патрапілі прыкладна 100 яўрэяў з Францыі і Германіі. У агульнай складанасці праз гета прайшлі каля 2000 яўрэяў.

Другая падзея звязана з Чэрвеньскім гета на вул.Замятоўскай. Тут, на скрыжаванні вуліц Мясніковіча і К.Лібкнехта, у 1941-1942 гадах знаходзіўся адзін з трох уваходаў у Чэрвеньскае гета. У нядзелю 1 лютага 1942 года Чэрвеньскае гета было цалкам знішчана, па-зверску закатавана 1800 яўрэяў.

Трэцяя падзея адбылася ў раёне яўрэйскіх могілак у горадзе Червені, дзе мірных людзей расстрэльвалі на працягу трох гадоў з 1941 па 1943 гады, па архіўных звестках, тут было забіта 1750 грамадзян розных нацыянальнасцей. Большасць з іх - жанчыны, дзеці, старыя.

Знакавай падзеяй часоў Вялікай Айчыннай вайны стала знішчэнне вёсак Буда і Папова Града разам з жыхарамі, ўшанаваных у мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Папова Града - былая вёска на тэрыторыі Грабянецкага сельскага Савета. Яна знаходзілася за 2 км ад вёскі Дуброва, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на ​​лініі Мінск - Рудзенск. У 1940 годзе ў вёсцы было 11 двароў, 58 жыхароў. У час Вялікай Айчыннай вайны яе жыхары падтрымлівалі сувязь з партызанамі. У траўні 1944 года нямецка-фашысцкія акупанты спалілі в.Папова Града, а таксама загубілі 55 яе жыхароў. Пасля вайны гэтая вёска, як і в.Буда (загублены 61 чалавек), не адрадзілася.