Зыль Грыгорый Сяргеевіч

Успамін унучкі Зыль Аляксандры, вучаніцы 9 класа ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Новазелянкоўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

zyl-1.jpg

Мой прадзед Зыль Грыгорый Сяргеевіч, 1917 года нараджэння, удзельнік фінскай вайны, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, прайшоў усю вайну. Пачынаў ён шафёрам: падвозіў на перадавую боепрыпасы, прадукты харчавання. Вельмі часта пападаў пад бамбёжкі, быў паранены. Пасля шпіталя службу прадоўжыў радавым у сапёрнай часці, якая наводзіла пераправы праз рэкі на Заходнім фронце.

У адным з баёў ён з рызыкай для жыцця знішчыў гранатамі агнявую кропку фашыстаў, якая перашкаджала наводзіць пераправу праз раку Нёман. За выкананне задання і праяўленую ініцыятыву па знішчэнню ангявой кропкі праціўніка Грыгорый Сяргеевіч быў узнагароджаны медалём “За отвагу”.  10 ліпеня 1944 года мой прадзед, сяржант 226 інжынерна-сапёрнага батальёна быў прадстаўлены да ўзнагароды – ордэна “Краснай Звезды”. За паспяховае выкананне заданняў узнагароджаны медалём  “За победу над Германией”.

zyl-2.jpg

zyl-3.jpg

Мой прадзядуля ўдзельнічаў у штурме горада і крэпасці Піллау. За авалодванне апошнім апорным пунктам абароны немцаў, горадам і крэпасцю Піллау – вялікім портам і ваенна-марской базай немцаў на Балтыйскім моры, была аб’яўлена падзяка ад Галоўнакамандуючага Маршала Савецкага Саюза І.В.Сталіна.

Пасля вайны мой прадзед вярнуўся ў вёску Новыя Зелянкі, працаваў у саўгасе “Новыя Зелянкі” да пенсіі.

Я ганаруся сваім прадзедам. Вось так гісторыя нашай сям’і звязана з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны”.