Кургановіч Міхась Адамовіч

Успамін праўнука Крыжыка Уладзіслава, выпускніка 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 імя А.К. Флегантава г. Чэрвеня».

 

Хачу паведаць пра свайго прадзядулю  Кургановіча Міхася Адамавіча, які прайшоў праз усю вайну, сустрэў Перамогу ў Берліне, пра што сведчыць надпіс на фотаздымку, які прадстаўлены з нашага сямейнага архіва.

kyrcanovich2.jpg

На здымку, датаваным 12.05.1945 года, мой прадзед Кургановіч Міхаіл Адамавіч (за рулём матацыкла) са сваім таварышам Анісімавым Міхаілам Адамавічам.

kyrganovich1.jpg

Мой прадзед, Міхаіл Адамавіч, нарадзіўся ў красавіку 1915 года ў г. Чэрвені. Па нацыянальнасці беларус. Скончыў 9 класаў. Працаваў на Чэрвеньскай аўтабазе механікам. Да вайны служыў у войску, меў званне старэйшага сяржанта і пасаду старэйшага электрамеханіка.

         23 чэрвеня 1941 года прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Служыў у радыёбатальёне. Праз месяц прыняў прысягу.  20 жніўня 1941 года прысвоена званне сяржант радыёбатальёна, тэлеграфіст. На пасадзе электрамеханіка прымаў удзел у баях з фашыстамі з сярэдзіны лютага 1942 года.

Дзядуля прайшоў вайну з першага і да апошняга дня. Удзельнічаў у баях:

20.08.1941 па жнівень 1942 гады на Заходнім Калінінскім фронце ў складзе 29 арміі;

- з кастрычніка 1942 года па сакавік 1943 года на Заходнім і Паўночна-заходнім франтах у складзе 29 арміі;

-з 24.03.1943 па  15.12.1943 на Варонежскім фронце ў складзе 1 роты.

За баявыя дзеянні ўзнагароджаны медалём "За баявыя заслугі» (25.01.1944 года, загад №102).

Аб'яўлены падзякі:

-за баявыя дзеянні па ліквідацыі ліпеньска - нямецкага наступу,

-за ўдзел у баях:

-па вызваленні горада Белгарада ад нямецкіх акупантаў (05.08.1943г.);

-на Украінскім фронце (15.12.1943), пры вызваленні гарадоў: Чарткоў, Гусяцін, Залешчыцы,  Чарнаўцы.

У 1945 годзе прадзядулю былі аб'яўлены падзякі:

23 красавіка - за выхад на мяжу з Чэхаславакіяй, выхад да Балтыйскага мора, узяцце Берліна,  логава нямецка-фашысцкага звера (23.04.1945);

2 мая - за ўзяцце горада Берліна (2.05.1945) загады №243,266, 236, 339, 288, 359. Мае ўзнагароды і медалі за ўдзел у баявых дзеяннях.

         Пра прадзядулю мне распавядала мама, Крыжык Валянціна Пятроўна. Ёй было 3 гады, калі Міхась Адамавіч памёр (1979г.), таму сямейных успамінаў няшмат, але, дзякуючы дадзенаму фотаздымку, я разумею, што вельмі падобны на прадзеда, а ў «Кнізе чырвонаармейца» захавалася біяграфічная інфармацыя, якую я прадставіў  вышэй.

А яшчэ я ведаю, што прадзед Міхаіл Адамавіч і прабабуля Вольга Яфімаўна пазнаёміліся ў 1943 годзе падчас баявых дзеянняў на Украінскім фронце. Прабабуля працавала ў шпіталі медсястрой, а прадзед дапамагаў ёй эвакуіраваць параненых, каб яны не трапілі ў лапы да немцаў.

Міхаіл Адамавіч і Вольга Яфімаўна пасля вайны пераехалі ў г. Чэрвень і пажаніліся ў 1947 годзе. Нарадзілі 3 дзяцей, дачакаліся 3 ўнукаў. Міхаіл Адамавіч працягнуў сваю працоўную дзейнасць на Чэрвеньскай аўтабазе, а Вольга Яфімаўна працавала медсястрой у Псіханеўралагічным інтэрнаце.

         Я ганаруся сваімі прадзядулем і прабабуляй: яны адстаялі Перамогу над фашыстамі, таму ў мяне сёння шчаслівае дзяцінства.