Казачэнка Мікалай Міхайлавіч

    Казачэнка Мікалай Міхайлавіч  нарадзіўся ў вёсцы Бярозаўка Ігуменскага павета (зараз Лядзенскі  с\с Чэрвеньскага раёна) 19.12.1905г. (01.01.1916)  ў сялянскай сям’і. З  1933 года працаваў рахункаводам. У 1937-1940 гадах служыў у Чырвонай Арміі. Прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939г., у савецка-фінскай вайне 1939-1940 гг. Напярэдадні вайны быў трактарыстам у Лядзенскай МТС.  У Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941г. на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Паўночна-Каўказскім, Сцяпным, 3-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Удзельнік абароны Беларусі, Масквы.  Гвардыі старэйшы сяржант Казачэнка М.М. вызначыўся 3.10.1943 г. пры фарсіраванні Дняпра каля г. Ніжнедняпроўска (Украіна). Байцы аддзялення Казачэнка М.М. пад моцным агнём ворага пабудавалі прыстань і пераправу праз раку, на пароме пераправілі 1700 воінаў, 60 павозак з боепрыпасамі, 120 коней. Званне Героя Савецкага Саюза Мікалаю Міхайлавічу Казачэнка было прысвоена 20.12.1943г. 

kazachenko1.jpg            

Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б у 1949г.  У 1949-1976гг. быў на партыйнай і гаспадарчай рабоце ў г. Мінску.

Памёр 21.03.1977г. Пахаваны на могілках у вёсцы Бярозаўка. У 1978г. на магіле пастаўлена стэла.

kazachenko2.jpg