Кунько Рыма

Нарадзілася ў мястэчку Ліпень. Маці, Вера Маркаўна настаўніца. Браты – Марк і Уладзімір - з пачатку вайны былі сувязнымі, а з вясны 1942 г. - партызанамі атрада №210. Старэйшы брат Уладзімір – разведчык і падрыўнік. Кіраваў аперацыямі па мініраванню. На яго рахунку некалькі падарваных варожых эшалонаў. У снежні 1942 года загінуў пры выкананні задання. Пахаваны на могілках ва ўрочышчы Расоха-2.

Маці аб Рыме Кунько: “Вдумчивая, сдержанная, она с детства отличалась глубиною чувств и огромной силой воли».

Учителя считали Римму гордостью школы. Ученики во всём старались равняться на неё. Она очень много читала. В школьной библиотеке не было ни одной книги, с которой бы она не познакомилась. Она всегда имела план, что должна прочесть в ближайшее время и всегда этот план выполняла.(с.105)

У час вайны з Финляндыяй Уладзімір з інстытута, а Марк з 9 класа пайшлі дабраахвотнікамі на фронт. Рыма таксама тайна збегла ў Оршу, дзе фарміраваўся атрад дабраахвотнікаў.

У партызанскім атрадзе "Караля" Рыму спачатку прызначылі ў гаспадарчы ўзвод. Там ужо былі дочкі Баразны, Ніна і Паліна. Пасля смерці брата Уладзіміра Рыма навучылася падрыўной справе і тайна пайшла на чыгунку. Камандзіру атрада яна аставіла запіску:  “Я пошла на железку. В лагерь не вернусь, пока не взорву эшелон. Обо мне не беспокойтесь”. Вярнулася яна ў лагер на чацвёртыя суткі, падарваўшы цягнік. Для праверкі партызаны выслалі разведку. На перагоне Татарка – Асіповічы ляжаў падарваны эшалон. Аднак за парушэнне дысцыпліны яе выклікалі на камсамольскі сход.  Потым Рыма стварыла групу дзяўчат-падрыўніц і з імі падарвала яшчэ эшалон.  У трэці раз яна з таварышам каля насыпу чыгункі трапіла на міну. Рыму параніла ў чэлюсць, а таварыша - ў нагу. 8 кіламетраў Рыма цягнула таварыша на сабе.

28 чэрвеня 1944 г., у дзень, калі былі вызвалены Асіповічы, партызаны атрадаў № 211 і 214 сутыкнуліся з адступаючымі фашыстамі. На паўночным усходзе ад Асіповічаў, паміж Брыцалавічамі і Малой Гарожай, група партызанз 7 чалавек, сярод якіх была і Рыма Кунько, сутыкнулася з немцамі. Партызаны залеглі і адкрылі агонь. У гэтым баі Рыма загінула. Яна пахавана на брацкіх могілках у Асіповічах. Адна з вуліц горада названа яе іменем.