Клімовіч Мікалай Васільевіч

klimovich-1.jpg

Нарадзіўся 14 лістапада 1923 года ў вёсцы Блонь Пухавіцкага района. У сялянскай сям'і, дзе выхоўвалася 6 дзяцей. Скончыў 7 класаў ў 1939 г., паступіў у жалезнадарожнае вучылішча.

>У маі 1942 года Клімовіч Мікалай Васільевіч ужо служыў у Паўднёва-Уральскай ваеннай акрузе. Ён быў курсантам 2-га Бердзічэўскага ваенна-пяхотнага вучылішча. Яму было на той час 19 гадоў. 

Са жніўня 1942 года па май 1945 служыў наводчыкам 290-га гвардзейскага стралковага палка Данского фронту, Сцяпнога фронту, 2-га Украінскага фронту, потым 1-га Украінскага фронту ў званні Гвардыі старшыні.

klimovich-2.jpgklimovich-3.jpg

Удзельнічаў у вызваленні многіх гарадоў, такіх, як Белгарад, Палтава, Крэменчуг, Знаменка, Кіраваград, Новаукраінка, Першамайск і іншых.

klimovich-4.jpg

Прымаў удзел ў гераічнай абароне Сталінграда. У лютым 1944 года быў паранены і знаходзіўся нейкі час ў шпіталіна лячэнні да жніўня 1944 года.

Пасля ранення вярнуўся у строй і працягнуў удзел у баях у гарадах Сандамір, Штрэлен, Дрэздэн, Кройцбург, Розенберг,Прага, фарсіраваў такія рэкі, як Эльба, Нэйсе, Одзер.

Перамогу 9 мая 1945 года Клімовіч Мікалай Васільевіч сустрэў у Празе .

klimovich-5.jpgklimovich-6.jpg

З мая 1945 года па май 1947 года ён служыў у Аўстрыі ў Цэнтральнай групе войск 290 гвардзейскагоа стралковага палка ў званні старшыні. А ў маі 1947 года Клімовіч Мікалай Васільевіч вярнуўся дадому, дзе яго чакала вялікая сямья. 

klimovich-7.jpg

Апошнія 25 гадоў працаваў у саўгасе «Натальеўск» пчалаводам і намеснікам дырэктара па гаспадарчай часцы эксперыментальнай базы «Натальеўск».

>Сярод працоўных наград ёсць медаль «Ветеран труда» і  шматлікія граматы.

klimovich-8.jpg

Праходжанне ваеннай службы (выпісана з улікавай карткі члена КПСС)

Назва воінскай часці

Пасада і воінскае званне

Дата заліку ў часць

Дата выключэння з часці

Паўднёва-Уральская ваенная акруга

Курсант 2-га Бердзічэўскага  ваенна-пяхотнага вучылішча

Май,  1942

Жнівень,

1942

Данскі фронт

Наводчык 989 стралковага палка 95 гвардзейскай стралковай дывізіі

Жнівень, 1942

Май, 1943

Сцяпны  фронт

Наводчык 290 гвардзейскага палка 95 гвардзейскай стралковой  дывізіі

Май, 1943

Верасень, 1943

2-гі Украінскі

фронт

Наводчык 290 гвардзейскага палка 95 гвардзейскай стралковой дывізіі

Верасень, 1943

Люты,  1944

г. Харкаў

На лячэнні ў шпіталі

Люты,  1944

Ліпень, 1944

1- шы Украінскі

фронт

Старшыня 290 гвардзейскага ВК

Стралковага палка

Ліпень, 1944

Май, 1945

Цэнтральная група войск

Старшыня 290 гвардзейскага ВК

Стралковага палка

Май, 1945

Май, 1947

klimovich-10.jpg

Узнагароды, медалі Клімовіча Мікалая Васільевіча

Назва узнагароды

Калі  выдадзена

Медаль «За оборону Сталинграда»

1943 год

Медаль «За отвагу»

1943

Ордэн «Отечественной войны 2 степени»

1945

Медаль «За отвагу»

1946 год

Медаль «За победу над Германией»

1946 год

Медаль «За освобождение Праги»

1946

Знак «Гвардия СССР»

Юбілейныя медалі

Медаль «Жукова»

Медаль «20 лет Победы в Великой Отечественной войне»

1965

Юбілейны медаль «50 лет Вооружённых сил СССР»

1969

Знак «25 лет Победы в Великой Отечественной войне»

1970

Юбілейны медаль «30 лет победы в Вел. Отечеств. войне 1941-1945 гг»

1975

Юбілейны медаль «60 лет Вооружённых сил СССР»

1979

Юбілейны медаль «40 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг»

1985

Медаль «Ветеран труда»

1988

Юбілейны медаль «70 лет Вооружённых сил СССР»

1988

Знак «Ветеран войны» 1941 – 1945г.»

Юбілейны медаль «50 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг»

1995

Ордэн «Отечественной Войны 2 степени»

1985

 

klimovich-11.jpg