Міхіевіч Леў Мікалаевіч

Міхіевіч Леў Мікалаевіч нарадзіўся 15.06.1920г. у в. Рэчкі Ігуменскага павету (зараз Лядзенскі  с\с Чэрвеньскага раёна) у сялянскай сям’і.  У Вялікай Айчыннай вайне  - з чэрвеня 1941г. на Паўночным, Карэльскім, Волхаўскім, 2-м Беларускім франтах. Камандзір сапёрнага ўзвода, старэйшы сяржант Міхіевіч вызначыўся ў баях на Мурманскім, Кандалашскім напрамках і на тэрыторыі Польшчы.

mihievich1.jpg

17.02.1944г. з аддзяленнем сапёраў зрабіў праход у драцяной загародзе і мінных палях праціўніка.

24.06.1944г. разведаў агнявыя пункты і сістэму інжынерных загарод ворага.

17.03.1945г. у баі каля Гдыні (Польшча) з палаючага танка вынес параненага афіцэра.

Пасля вайны Міхіевіч Л.М. працаваў парторгам у Лязенскай МТС, у 1947-1957 гг. -  служыў у Савецкай Арміі. Зволіўся ў запас у званні лейтэнанта, да канца сваіх дзён жыў і працаваў у Ленінградзе. Памёр у 1989г., пахаваны ў г. Ленінградзе

Пісьмо Міхіевіча Льва Мікалаевіча вучням Рэчкаўскай базавай школы 14 сакавіка 1978 г.

Речки, школа, 8-й класс

Уважаемые товарищи!

 Ваше письмо я получил. Ответить сразу на его не было возможности, да и вопросы Вы поставили такие, что сразу не ответишь.  Вот  хотя бы: «Расскажите о своих делах в юности».

  Я не могу сказать, что моя юность началась тогда-то, а взрослым стал в таком-то году. Этого сделать невозможно. 1920год, год моего рождения был шестым годом войны, как её теперь именуют -  Первой мировой войны. Поэтому первые годы моей жизни протекали в страшной нищете, созданной войной. Не менее лёгким был и период учёбы. Учебный год  для меня начинался с  покровом земли снегом и кончался с наступлением весны. Летом надо было работать. В 16 лет (1936г.) поступил в леспромхоз, а через год выехал в Мурманск по комсомольской путёвке на строительство Севморпути. Эту путёвку мне подписал секретарь…..работавший учителем в вашей да и моей школе. Работая на Севере был знаком с Иваном Дмитриевичем Попаниным. Вот это человек! Сколько он помог людям найти правильную дорогу в жизни. Да и мне он помог закончить 10 классов. Северные районы нашей страны очень интересны, но слабому духом , да и телом, там нет места. Три года я проработал на строительстве Севморпути. Ах, как трудно, порой, было. Но я никогда не жалел об этом. Какая молодёжь там была!  Всё перенесли. И когда случается, что заходит разговор о Севморпути, приятно слушать, что ни одна из «наших» станций не утратила своего значения.

  В 1940 году по путёвке И.Д. Попанина поступил в Николаевский судостроительный институт. В том же году был призван в Сов. Армию. А менее чем через год  началась война. Её я встретил на полуострове Рыбачьем (крайняя  точка земли на северной границе) 22 июня 1941г. в 11 часов утра. Воевал всю войну. 11 раз ходил в тыл врага. Самый малый поход в одну сторону был 280 км. Дважды выбрасывался с самолёта, оба раза зимой и ночью. Участвовал в боях на Карельском, Волховском…..фронтах. Был четырежды ранен. Последний бой был за остров Бронхольм на Балтийском море в 1945 году. А 15 июня того же 1945 года мне исполнилось 25  лет.

  На войне год идёт за три. Это для стажа. Но и люди мужают очень  быстро. Так что Вы, ребята сами поймёте, что чёткого раздела   детство – юность – старость в моей жизни не проведёшь.

  О наградах моих вы знаете. За что они даны написано в книгах Солдатской Славы ( их в Речках три экземпляра) и тоже Кавалерам Ордена Славы (их тоже в Речках три экз.).

  Если мой ответ вас не удовлетворил, пишите, уточню.

  Фото высылаю. Мне 58 лет.

  Мой Вам совет: Учитесь жить. Правильно поймите, что значит жить красиво. Презирайте  безделие  и тунеядство. Учитесь серьёзно, если не «науку», то специальность хорошо освойте. Не ищите лёгкой жизни. Её в природе не существует.

  С уважением к Вам  и Вашим делам Лев Михиевич.

14.03. 1978г.

Г. Ленинград

    КАВАЛЕР ОРДЭНАЎ СЛАВЫ ТРОХ СТУПЕНЯЎ

mihievich2.jpg

Кавалер ордэнаў Славы трох ступеняў, поўны кавалер ордэнаў Славы – воін, якога ўзнагародзілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ордэнам Славы трох ступеняў. Ордэн Славы ўстаноўлены Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР 08.11.1943г. Узнагароджваліся асобы радавога і сяржантскага саставу ў Савецкай Арміі, у авіацыі – і малодшыя лейтэнанты, якія ў баях з ворагам здзейснілі гераічны подзвіг. Узнагароды праводзіліся паслядоўна: ордэн ІІІ і ІІ ступеняў – ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, камандуючых франтамі і арміямі,  1 ступені – ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

    Поўных кавалераў ордэна Славы больш за 2,5 тысячы чалавек, з іх беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі – 66 чалавек.

  

 ГЕРОЙ САВЕЦКАГА САЮЗА

mihievich3.jpg

Ганаровае званне ў СССР, найвышэйшая ступень адзнакі за асабістыя ці калектыўныя заслугі  перад народам і дзяржавай, звязаныя са здяйсненнем гераічнага подзвігу. Зацвержана пастановай ЦВК  СССР  ад 16.04. 1934г.  Герою ўручаліся: найвышэйшая ўзнагарода СССР – ордэн Леніна, знак асабістай адзнакі – медаль “Залатая Зорка” і грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

   Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена каля 12,7 тыс. чалавек, у тым ліку 475 беларусам і ўраджэнцам Беларусі, з іх - 443 воіны Вялікай Айчыннай вайны. Гэтай узнагароды ўдастоены 88 удзельнікаў падпольнага і партызанскага руху на Беларусі.

   Двойчы Героі Савецкага Саюза - беларусы і ўраджэнцы Беларусі:  П.Я.Галавачоў (1943, 1945),  С.І. Грыцавец (люты, жнівень 1939). І.І. Гусакоўскі ( 1944, 1945), У.В. Кавалёнак ( 1978, 1981),  П.І. Клімук (1973, 1975), С.Ф.Шутаў ( студз., верасень 1944),  І.І. Якубоўскі ( студз., верасень 1944).